Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дэкрэтны адпачынак для расейскіх мужчын-вайскоўцаў


Расейскія мужчыны-вайскоўцы маюць права на адпачынак для догляду за дзецьмі, пастанавіў учора Эўрапейскі суд па правох чалавека.

Раней разьведзены бацька траіх дзяцей Канстанцін Маркін падаў адпаведны пазоў у ЭСПЧ, пасьля таго, як яму было адмоўлена ў адпачынку для догляду за дзецьмі кіраўніцтвам вайсковай часткі, дзе ён служыў.

Па дадзеных суду, расейскія нормы ў дадзеным пытаньні супярэчаць Эўрапейскай канвэнцыі па правох чалавека.

Згодна з заканадаўствам РФ, адпачынак па доглядзе за дзіцём належыць ягонай маці, бацьку ці блізкаму сваяку, за выключэньнем мужчыны-вайскоўца.
XS
SM
MD
LG