Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінансісты асьцерагаюцца "валютных войнаў"


Сусьветныя фінансісты занепакоеныя напружанасьцю, што ўзьнікла паміж шэрагам краінаў у пытаньнях валютна-фінансавай палітыкі.

Чакаецца, што гэтая тэма стане асноўнай на нарадзе міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў краінаў сьвету. Нарада адкрываецца сёньня ў Вашынгтоне.

Дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан адзначыў напярэдадні сустрэчы, што найбольш вострым зьяўляецца пытаньне наконт курсу кітайскага юаню, які Эўразьвяз і ЗША лічаць штучна заніжаным.

Прэзыдэнт Сусьветнага банку Робэрт Зэлік заявіў пра небясьпеку "валютных войнаў", якія могуць дэстабілізаваць сусьветную эканоміку.
XS
SM
MD
LG