Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран: загінулі 4 паліцыянты і мінак


Чацьвёра супрацоўнікаў паліцыі і адзін мінак загінулі ў чацьвер на захадзе Ірану ў выніку ўзброенага нападу на паліцэйскі патруль. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Сенендэдж – сталіцы іранскай правінцыі Курдыстан. Былі параненыя 9 чалавек.

Улады абвінавацілі ў нападзе «контаррэвалюцыйныя элемэнты». Звычайна ў такіх выпадках маюцца на ўвазе курдзкія паўстанцы, якія дзейнічаюць у населеных курдамі заходніх раёнах Ірану.
XS
SM
MD
LG