Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пётар Барысаў: ”Маё жаданьне стаць прэзыдэнтам – ня хохма!”


Пётар Барысаў
Пётар Барысаў
Пэнсіянэр, у мінулым інжынэр-будаўнік Пётар Барысаў, які быў зарэгістраваў ініцыятыўную групу для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі, абвясьціў, што гатовы падтрымаць на выбарах сустаршыню аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Ініцыятыўная група Пятра Барысава будзе працаваць на Рымашэўскага.

Пётар Барысаў адказаў на пытаньні Начной Свабоды і, у тым ліку, на тыя, якія задалі праз сайт svaboda.org слухачы Свабоды:

Выбаршчыца: Вы толькі на гэтых выбарах захацелі ў прэзыдэнты ці і раней таксама думалі пра гэта? Як успрынялі гэта вашы знаёмыя – як хохму ці ўсур'ёз?

Барысаў: На прэзыдэнцкія выбары захацеў ісьці ўпершыню. Хаця раней я спрабаваў балятавацца і ў Палату прадстаўнікоў, і ў мясцовыя саветы.

Жаданьне ісьці на выбары – ня хохма. Гэта – вымушаны крок у сувязі з абстаноўкай у рэспубліцы, а таксама з маёй асабістай сытуацыяй. Гэта было адзінае выйсьце, каб выйсьці зь юрыдычнай сытуацыі, якая вакол мяне склалася: залішняй увагі з боку праваахоўных органаў, якія аказваюць на мяне псыхалягічны ціск.

Мне хацелася заявіць, чым я не задаволены, так жа, як і іншыя -- а магчымасьці выказацца няма нікому. Толькі і чуеш: "Одобрям-с", "Алілуя!" Ніякія крытычныя заўвагі немагчымыя нідзе. Гэтая абстаноўка і вымушае рабіць крокі, якія, можа, здаюцца з боку і алягічнымі, але яны вымушаныя. Я думаю, многія з гэтых пазыцый зрабілі заяўкі на прэзыдэнцтва.

Паслухаць гутарку цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG