Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан адкрые шлях у Аўганістан


Пакістан разглядае магчымасьць адкрыць памежны пераход, які зьяўляецца галоўным шляхам пастаўкі грузаў сілам міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане, але канкрэтная дата не называецца. Пра гэта заявіў прадстаўнік міністэрства замежных справаў Пакістану Абдул Басіт.

Пераход быў зачынены пасьля ўдару амэрыканскага гелікоптэра па пакістанскай тэрыторыі ля мяжы з Аўганістанам, у выніку якога загінулі двое пакістанскіх вайскоўцаў. ЗША папрасілі прабачэньня ў зьвязку зь інцыдэнтам.

У Ісламабадзе крытыкуюць таксама ўдары амэрыканскіх беспілётных самалётаў па меркаваных хованках ваяўнікоў на паўночным захадзе краіны.
XS
SM
MD
LG