Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: мітынг памяці Анны Паліткоўскай


У цэнтры Масквы некалькі соцен чалавек сабраліся на мітынг, прымеркаваны да чацьвёртай гадавіны забойства журналісткі "Новай газэты" Анны Паліткоўскай.

Увечары ля дому, дзе жыла загінулая, плянуецца правесьці яшчэ адну акцыю.

Забойства Паліткоўскай – дагэтуль не раскрытае. Сьледчы камітэт Расеі напярэдадні заявіў, што тэрмін сьледзтва будзе падоўжаны да лютага 2011 году.

ЗША і Эўразьвяз паўторна заклікалі ўлады Расеі знайсьці замоўнікаў і выканаўцаў забойства журналісткі.
XS
SM
MD
LG