Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня хоча выплочваць Ірану кампэнсацыі


Расея мае вярнуць Ірану 166 мільёнаў 800 тысяч мільёнаў даляраў, а не 800 мільёнаў, як меркавалася раней.

Аб гэтым заявіў ачольнік кампаніі "Ростэхналёгіі" Сяргей Чамезаў.

Паводле яго слоў Расея мае вярнуць Ірану толькі суму атрыманага авансу, і "ні капейкі больш". Паводле Чамезава, Масква не павінна выплочваць кампэнсацыі за скасаваньне кантракту, бо ён быў ануляваны ў сувязі з "форс-мажорнымі абставінамі".

Гаворка ідзе аб рашэньні Рады бясьпекі ААН увесьці новы раўнд санкцыяў супраць Тэгерану.
XS
SM
MD
LG