Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сумесным паседжаньні дзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі была адзінагалосна прынятая заява аб расейска-беларускіх дачыненьнях. Як казалі падчас выступаў дэпутаты Алег Вялічка, Валянціна Лявоненка і іншыя, канчатковы варыянт атрымаўся больш вытрыманы, больш канструктыўны і мае больш спакойны характар.

Дэпутаты таксама адзначалі, што з боку беларускага парлямэнту зроблены жэст добрай волі: «Мы гатовыя сустракацца перадусім з дэпутатамі-калегамі з Расейскай Фэдэрацыі і абмяркоўваць тое няпростае становішча, якое цяпер склалася».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG