Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея завершыць перамовы з ЭЗ па WTO празь некалькі тыдняў


Перамовы з Эўразьвязам аб далучэньні Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO) будуць завершаныя празь некалькі тыдняў, заявіў кіраўнік расейскай дэлегацыі Максім Мядведкаў.

Ён дадаў, што ўступленьне ў WTO паскорыць мадэрнізацыю і "дасьць Расеі істотныя перавагі, якія дазволяць многім кампаніям уліцца ў сыстэму глябальнага гандлю і пачаць супрацоўніцтва з замежнымі фірмамі".

Раней расейскія афіцыйныя асобы абвясьцілі, што перамовы з ЗША адносна ўступленьня Расеі ў арганізацыю пасьпяхова завяршыліся.
XS
SM
MD
LG