Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не бярэ ўдзелу ў вучэньнях АДКБ


Беларусь адмовілася накіраваць вайсковы кантынгент на супольныя апэратыўна-тактычныя вучэньні Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня Арганізацыі дагавору аб калектыўнай бясьпецы (КСАР АДКБ).

“Беларусь не адпраўляе свайго кантынгенту ў Расею для ўдзелу ў сумесных антытэрарыстычных вучэньнях КСАР АДКБ пад Чалябінскам. Замест дэсантнікаў з складу КСАР яна прышле на палігон “Чабаркуль” пяцёх афіцэраў Мінабароны, якія будуць назіраць за супольнымі дзеяньнямі баявых падразьдзяленьняў пяці іншых краінаў АДКБ – Расеі, Армэніі, Казахстану, Кіргізстану і Таджыкістану”, – паведамілі агенцтву ІТАР-ТАСС у Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Расеі.

Вучэньні “Ўзаемадзеяньне – 2010” пройдуць 23-28 кастрычніка на палігоне “Чабаркуль” у Чалябінскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG