Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кабуле пачала працу рада міру


У сталіцы Аўганістану Кабуле адкрылася Вярхоўная рада міру, створаная для вядзеньня мірных перамоваў з памяркоўным крылом руху Талібан.

Адкрываючы паседжаньне, прэзыдэнт краіны Хамід Карзай выказаў надзею на дасягненьне нацыянальнага прымірэньня і стабільнасьці ў краіне.

Раней у чацьвер міжнародныя сілы паведамілі аб гібелі ў сераду ў паўночнай правінцыі Тахар аднаго з палявых камандзіраў талібаў і яшчэ сямі ваеўнікоў – у выніку авіяўдару.

У той жа дзень у ходзе апэрацыі супраць паўстанцаў былі забітыя "ценевы губэрнатар" правінцыі Багдыс і адзін зь мясцовых лідэраў Талібану.
XS
SM
MD
LG