Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто “зьліе” Лукашэнку?


З 1995 году ў Расею ад'ехаў шэраг былых высокапастаўленых чыноўнікаў (у тым ліку і кіраўнікоў сілавых структураў) Беларусі, колішніх паплечнікаў Лукашэнкі, якія могуць валодаць канфідэнцыйнай інфармацыяй.

Характар гэтай інфармацыі можа мець дачыненьне да гвалтоўных зьнікненьняў апанэнтаў, нелегальных фінансавых і гандлёвых апэрацыяў на міжнародным рынку, а таксама дзеяньняў, якія Крэмль расцэньвае як супярэчныя нацыянальным інтарэсам Расеі. Таксама ня выключаны кампрамат асабістага (сямейнага, інтымнага, мэдычнага) характару.

Ніжэй мы зьмяшчаем прозьвішчы толькі самых вядомых асобаў, якія ад'ехалі ў Расею.









Валер Кез
– генэрал КДБ, у 1994-1995 гг. намесьнік старшыні КДБ, намесьнік дзяржсакратара Рады бясьпекі. Цяпер – дарадца кіраўніка "Газпромбанку".



Фарыд Канцараў
– генэрал КДБ, начальнік упраўленьня контравыведкі КДБ, першы намесьнік міністра ўнутраных спраў РБ. Цяпер – намесьнік кіраўніка праўленьня "Газпромбанку" (кіраўніком рады дырэктараў зьяўляецца старшыня праўленьня "Газпрому" Аляксей Мілер), адначасна – старшыня Рады дырэктараў АТ “Іжорскія заводы”.



Іван Ціцянкоў
– дэпутат ВС XII скліканьня, быў за рулём “мэрсэдэса” ў момант так званага “лёзьненскага стрэлу” ў часе выбарчай кампаніі ў чэрвені 1994 г. У 1996-1999 гг. – кіраўнік спраў прэзыдэнта РБ. Займаецца бізнэсам у Расеі.



Іван Антановіч
– у 1997-1999 гг. міністар замежных спраў РБ. Жыве ў Маскве.



Алег Бажэлка
– генэральны пракурор Беларусі (1996-2000). Жыве ў Расеі.









Урал Латыпаў
– палкоўнік КДБ, памочнік, кіраўнік сакратарыяту Лукашэнкі, міністар замежных спраў, у 2001-2004 гг. – кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта РБ. Узначальвае ТАА “Дырэкт мэнэджмэнт”.



Уладзімер Мацкевіч
– генэрал КДБ, са сьнежня 1995 па лістапад 2000 старшыня КДБ РБ. Зьяўляецца дарадцам генэральнага дырэктара кампаніі “Совкомфлот”.









Леанід Ерын
– генэрал КДБ, начальнік упраўленьня ФСБ па Маскве і Маскоўскай вобласьці, з 1995 – намесьнік старшыні, з 2000 па 2004 – старшыня КДБ Беларусі. Цяпер – дарадца кіраўніка АТ “Расейскія чыгункі”.









Уладзімер Навумаў
– генэрал, з 2000 па 2009 міністар унутраных спраў РБ. Паводле СМІ, дарадца генэральнага дырэктара карпарацыі “Ростехнологии”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG