Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня праўленьня "Беларусбанку" Надзея Ермакова заклапочаная адтокам рублёвых дэпазытаў насельніцтва з банкаўскай сыстэмы і заклікае ўкладчыкаў не рабіць пасьпешлівых крокаў.

"Беларускія рублі зараз здымаюць каля 5—7 мільярдаў у дзень. Гэта сёньня праблема", — заявіла Н. Ермакова.

Паводле яе слоў, гэтая тэндэнцыя характэрная для верасьня.

"Адток рублёвых укладаў працягваецца амаль месяц, на пачатку месяца ён вырастаў, зараз ідзе адносна роўны адток", — сказала кіраўніца банку, адзначыўшы, што валютныя дэпазыты насельніцтва не зьніжаюцца.

Ермакова перакананая, што такія паводзіны ўкладчыкаў — пасьпешлівыя і неабгрунтаваныя. Яна таксама мяркуе, што адной з асноўных прычын адтоку рублёвых дэпазытаў насельніцтва стала "інфармацыйная вайна ў дачыненьні да Беларусі ў расейскіх СМІ".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG