Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Надрукавалі фота апазыцыянэраў – і не аблаялі


Газэта Магілёўскага гарвыканкаму "Весьнік Магілёва" ў матэрыяле, прысьвечаным пачатку збору подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцтва, за ілюстрацыю да яго выкарыстала фота ініцыятыўных груп апазыцыйных вылучэнцаў.

На здымку, разьмешчаным на другой старонцы выданьня, подпісы зьбіраюцца за Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава. Пра гэта кажа атрыбутыка і інфармацыйныя стэнды апазыцыянэраў.

Матэрыял афіцыйнага выданьня пачынаецца словамі, што пераканаць людзей падпісацца няпроста. Далей ідзе спасылка на ўласнага карэспандэнта, які нібыта прастаяў дваццаць хвілінаў каля пікету, разьмешчанага каля цэнтральнага Дома быту, і за гэты час там падпісаўся толькі адзін чалавек. Чый гэта быў пікет, не паведамляецца.

Ад пятага кастрычніка на пляцоўцы перад Домам быту подпісы зьбіраюць ініцыятыўныя групы апазыцыйных вылучэнцаў, а за пяцьдзясят мэтраў ад іх разьмешчаны пікет "Белай Русі". Як паказваюць назіраньні, да пікета за Аляксандра Лукашэнку людзі падыходзяць рэдка, а вось каля апазыцыянэраў народу шмат. Пра гэта сьведчыць і фота.

Газэта з фатаздымкам апазыцыянэраў выйшла 6 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG