Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея верне Ірану грошы


Расея плянуе вярнуць Ірану 800 мільёнаў даляраў за непастаўленыя зэнітныя ракетныя комплексы С-300.

"Кантракт ануляваны, вядзем перамовы, якім чынам кампэнсаваць атрыманыя ад Ірану сродкі", – заявіў ачольнік "Ростэхналёгіяў" Сяргей Чамезаў.

Раней Іран пагражаў падаць на Расею ў суд за парушэньне кантракту. Чамезаў заявіў, што гэтая сытуацыя падпадае пад палажэньне аб форс-мажорных абставінах.

У верасьні прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў забараніў пастаўку комплексаў С-300 ў Іран пасьля таго, як Рада бясьпекі ААН увяла супраць Тэгерану чарговы раўнд санкцыяў за недатрыманьне ўмоваў супрацоўніцтва зь Міжнародным агенцтвам па ядзернай энэргетыцы.
XS
SM
MD
LG