Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вугоршчына: атрутныя адходы дасягнулі прытоку Дуная


Атрутныя адходы з рэзэрвуару алюмініевага завода ў Вугоршчыне дасягнулі прытоку Дуная, паведамляе БіБіСі.

У рацэ Раба, у 30 кілямэтрах ад Дунаю, павысіўся ўзровень атрутных рэчываў.

Спэцыялісты асьцерагаюцца, што атрутныя адходы вытворчасьці патрапяць у другую па велічыні раку Эўропы.

У выніку аварыі ў Вугоршчыне ўжо загінулі чатыры чалавекі, каля 120 дастаўленыя ў лякарні з апёкамі і іншымі траўмамі.
XS
SM
MD
LG