Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: парлямэнт пашырыў паўнамоцтвы прэзыдэнта


Вярхоўная рада Ўкраіны прыняла закон аб кабінэце міністраў, які перадае прэзыдэнту частку паўнамоцтваў, што раней належалі Вярхоўнай радзе і ўраду.

У прыватнасьці, прэзыдэнцкай адміністрацыі быў перададзены кантроль за Службай бясьпекі Ўкраіны. Прэзыдэнт цяпер можа бяз згоды парлямэнту прызначаць кіраўнікоў абласных адміністрацыяў, мае права звольніць генэральнага пракурора.

Прадстаўнікі апазыцыі сьцьвярджаюць, што з прыняцьцем новага закону аб кабінэце міністраў Вярхоўная рада страціць кантроль над сілавымі структурамі і бюджэтам, а прэзыдэнту будуць нададзеныя шырэйшыя паўнамоцтвы, чым былі да рэформы 2004 году.
XS
SM
MD
LG