Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў сустрэўся з блогерамі


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Справаздачу пра гутарку з кандыдатам на прэзыдэнта паэтам Уладзімерам Някляевым апублікаваў вядомы блогер Яўген Ліпковіч.

"Учора кандыдат у нашы прэзыдэнты niakliaeu гутарыў з блогерамі. Паілі гарбатай, кавай, сокамі, кармілі мандарынамі, вінаградам і печывам, адказвалі на пытаньні.

У адрозьненьне ад радыкала Лукашэнкі, які гатовы палкай заганяць падведамны народ куды заўгодна, у залежнасьці ад стану яго біяхіміі, niakliaeu робіць уражаньне разумнага і прыстойнага чэла", — сярод іншага піша Ліпковіч.

"У плянах пабудова парляменцка-прэзыдэнцкай рэспублікі, якая павінна, у пэрспэктыве, быць неўтральнай, тыпу Швэцыі або Фінляндыі, дзяржавай. Гэта вельмі складаная задача, бо, паводле цьверджаньня кандыдата, ніхто з расейцаў, зь якімі ён сустракаўся, нават уявіць сабе ня можа Беларусь як незалежную, ня кажучы ўжо — нэўтральную дзяржаву. Дасталося і іх патрыярху Кірылу, які сказаў, што ўкраінскія і беларускія галінкі на дрэве рускім трэба абсекчы… niakliaeu сябе лічыць добрым паэтам.

Я прымусіў яго чытаць тыя самыя вершы, якія ён напісаў да 27 (або 25) зьезду ВЛКСМ. Думаю, што гледачы двух расейскіх тэлеканалаў, якія гэта здымалі, будуць проста шчасьлівыя.

Парадавала, што кандыдат не прасіў нічога. Ні для сябе, ні за іншых. Не было гэтых: "ідзіце і перадайце сваім…" Вось так дзьве з паловай гадзіны, з жартамі і прыгаворкамі...

Расчараваны ня быў".
XS
SM
MD
LG