Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў кіраўніка ўраду Расеі Ўладзімера Пуціна з днём нараджэньня.

"Перакананы, што ваш багаты вопыт і аўтарытэт кіраўніка будуць і надалей садзейнічаць умацаваньню партнёрскіх адносін у рэчышчы ўзаемапавагі і плённага супрацоўніцтва", цытуе БелТА прэзыдэнцкае віншаваньне.

Раней Аляксандар Лукашэнка стаў адным зь нямногіх лідэраў суседніх дзяржаў, хто не накіраваў віншаваньне на адрас прэзыдэнта Расіі Дзьмітрыя Мядзьведзева, які 14 верасьня сьвяткаваў 45-гадовы юбілей. Зрэшты, Мядзьведзеў таксама не віншаваў Лукашэнку з ягоным днём нараджэньня 30 жніўня (паводле іншай вэрсіі — 31 жніўня).

У Аляксандра Лукашэнкі апошнім часам ускладніліся адносіны з абодвума кіраўнікамі Расеі. Прэзыдэнт Расеі Мядзьведзеў у сваім відэаблогу згадаў, як ён быў зьдзіўлены, калі пры першай двухбаковай сустрэчы з Лукашэнкам апошні, "замест таго каб засяродзіцца на расейска-беларускім супрацоўніцтве, вельмі падрабязна і выключна ў нэгатыўнай манеры пачаў абмяркоўваць папярэднікаў на пасадзе Прэзыдэнта Расеі — Барыса Ельцына і Ўладзімера Пуціна.

"Мне давялося нагадаць тады калегу, што прадметам нашых перамоў зьяўляюцца зусім іншыя тэмы", — зазначыў Мядзьведзеў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG