Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія ня пусьціць Расею ў WTO


Грузія не падтрымае ўступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю да тае пары, пакуль Масква не дазволіць грузінскім мытным пастам дзейнічаць на тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, заявіў прэм'ер-міністар Грузіі Ніка Гілауры.

"Мы за то, каб Расея ўступіла ў WTO па правілах WTO. Грузія просіць толькі аднаго – каб Расея датрымлівалася правілаў WTO, перш чым яна зможа туды ўступіць", - заявіў грузінскі прэм'ер.
XS
SM
MD
LG