Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША выбачыліся перад Пакістанам за памылку


ЗША афіцыйна выбачыліся перад Пакістанам ў сувязі зь нядаўнім рэйдам верталётаў НАТА, у выніку якога загінулі двое пакістанскіх вайскоўцаў.

Лётчыкі амэрыканскіх верталётаў на мінулым тыдні ў ходзе спэцапэрацыі адкрылі агонь па пакістанскіх вайскоўцах, памылкова прыняўшы іх за баявікоў, гаворыцца ў заяве амбасадара ЗША ў Пакістане Эн Патэрсан.

Інцыдэнт выклікаў абурэньне ў пакістанскім урадзе, пасьля чаго ўлады Пакістану зачынілі памежны пераход, які выкарыстоўваецца НАТА для ажыцьцяўленьня паставак свайму кантынгенту ў Аўганістане.

ЗША спадзяюцца на тое, што пасьля афіцыйнага выбачэньня амэрыканскага боку Ісламабад зноў адкрые памежны пераход.
XS
SM
MD
LG