Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мішэль Абама – самая ўплывовая жанчына сьвету


46-гадовая жонка прэзыдэнта ЗША Мішэль Абама заняла першае месца ў штогадовым рэйтынгу самых уплывовых жанчын сьвету, які складае часопіс Forbes.

У мінулым годзе першая лэдзі Злучаных Штатаў была на 40-м месцы ў аналягічным рэйтынгу Forbes. На другім месцы ў сьпісе знаходзіцца выканаўчы дырэктар кампаніі Kraft Foods Ірэн Розэнфэлд. На трэцім месцы тэлевядучая Опра Ўінфры.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль, якая ўзначальвала сьпіс годам раней, у новым рэйтынгу займае чацьвертае месца.
XS
SM
MD
LG