Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПАРЭ жорстка скрытыкавала ўкраінскія ўлады


Упершыню за ўвесь час сяброўства Ўкраіны ў Радзе Эўропы, Парляменцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) прыняла надзвычай жорсткую рэзалюцыю ў дачыненьні да Ўкраіны з крытыкай дзеяньняў цяперашняй улады. Пра гэта заявіла ўчора лідэр партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка.

"ПАРЕ прыняла беспрэцэдэнтную для сваёй працы жорсткую рэзалюцыю. Настолькі цьвёрдую, што, думаю, у гісторыі знаходжаньня Ўкраіны ў складзе Рады Эўропы такіх жорсткіх рэзалюцый не было прынята ў адносінах ні да адной з краін. Гэтая рэзалюцыя такая цьвёрдая менавіта таму, што дзеяньні ўкраінскай улады несумяшчальныя з тымі каштоўнасьцямі, з тымі стратэгіямі, якія прапаведуюць эўрапейскія краіны ", – заявіла Ю. Цімашэнка.

Паводле яе слоў, сёньняшняя апазыцыя мае намер даць украінскай уладзе выразныя парады, як трэба дзейнічаць, каб увасобіць у жыцьцё пажаданьні ды заўвагі Рады Эўропы.

Цытуючы рэзалюцыю, Ю. Цімашэнка падкрэсьліла, што "канцэнтрацыя ўлады новымі лідэрамі Ўкраіны не павінна прывесьці да манапалізацыі ўлады адной палітычнай сілай, паколькі гэта падарвала б дэмакратычнае разьвіцьцё Ўкраіны".
XS
SM
MD
LG