Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бакіеў як чыньнік міжрэгіянальнай варожасьці


Генэральная пракуратура Кіргізстану ўзбудзіла крымінальную справу супраць партыі "Ата-Журт" за распальваньне "міжрэгіянальнай варожасьці". Падставай для ўзбуджэньня справы стаў перадвыбарчы выступ аднаго зь лідэраў партыі Камчыбека Ташыева.

Напярэдадні ў інтэрнэце зьявіўся відэазапіс заявы Ташыева аб тым, што "Ата-Журт" гатовая вярнуць зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева ў краіну. Гэта выклікала абурэньне сваякоў загінулых падчас красавіцкіх падзеяў, калі ў Кіргізстане адбылася зьмена ўлады. Учора яны ўварваліся ў офіс "Ата-Журт" у Бішкеку ды спалілі дакумэнты партыі.

Кіраўніцтва "Ата-Журт" заявіла, што відэазапіс прамовы Ташыева ёсьць змантаванай фальшыўкай.
XS
SM
MD
LG