Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

24-гадзінны страйк у Грэцыі


У Грэцыі сёньня пройдзе 24-гадзінны страйк працаўнікоў бюджэтнага сэктару. Будуць зачыненыя дзяржустановы, школы, у дзяржаўных бальніцах будуць працаваць толькі службы экстранай дапамогі.

Да акцыі далучацца авіядыспэтчары – яны маюць намер страйкаваць на працягу чатырох гадзін, паралізаваўшы авіязносіны над краінай.

Страйк робіцца ў знак пратэсту супраць рэзкага скарачэньня бюджэтных выдаткаў, ухваленага ўрадам Грэцыі ў рамках мераў па барацьбе з вострым фінансавым крызісам.
XS
SM
MD
LG