Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся саміт “Эўразьвяз – Кітай”


У Брусэлі ў сераду адбыўся саміт “Эўразьвяз – Кітай”. Бакі дамовіліся аб пашырэньні супрацоўніцтва, найперш у галіне эканомікі. У часе перамоваў узьніклі супярэчнасьці ў пытаньні кітайскай нацыянальнай валюты – юаню. Эўрапейскі Зьвяз і ЗША лічаць, што Пэкін наўмысна трымае курс юаню на вельмі нізкім узроўні, што робіць больш танным кітайскі экспарт, але ставіць у невыгоднае становішча гандлёвых партнэраў Кітаю.

Прэм’ер Дзяржсавету КНР Вэнь Цьзябао заклікаў эўрапейскіх партнэраў ня ціснуць на Кітай у гэтым пытаньні, бо рэзкае павышэньне курсу юаню можа выклікаць эканамічны крызыс.


XS
SM
MD
LG