Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Таджыкістан: 27 ахвяраў крушэньня гелікоптэра


У Таджыкістане ў сераду пры крушэньні гелікоптэра, які належаў Нацыянальнай гвардыі, загінулі як найменей 27 чалавек. Пра гэта паведаміла крыніца ў сілавых структурах Таджыкістану. Раней паведамлялася пра гібель чатырох чалавек. Сярод загінулых каля 20 байцоў элітнага падразьдзяленьня Дзяржкамітэту нацыянальнай бясьпекі “Альфа” і сем вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі.

У месцы крушэньня гелікоптэра апошнія два тыдні вядзецца буйная спэцапэрацыя супраць групоўкі, якая напала на вайсковую аўтакалёну. Тады загінулі 26 чалавек, 14 былі параненыя.

Паводле папярэдніх дадзеных, крушэньне адбылося з тэхнічных прычынаў.
XS
SM
MD
LG