Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд над былым вязьнем Гуантанама адкладзены


Першы грамадзянскі судовы працэс у справе былога зьняволенага на базе ў Гуантанама, які павінен быў пачацца сёньня ў Нью-Ёрку, адкладзены. Грамадзяніна Танзаніі Азьмеда Халфана Гайлані, былога памочніка лідэра “Аль-Кайды” Ўсамы бін Лядэна, абвінавачваюць у арганізацыі забойства 224 чалавек пры выбухах ля амбасадаў ЗША ў Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе.

Аднак саудзьдзя пастанавіў, што ключавы сьведка абвінавачаньня – чалавек, які прадаў Гайлані выбуховае рэчыва, -- ня можа быць выкліканы ў суд, бо ягонае імя стала вядома сьледчым толькі пасьля таго, як Цэнтральная выведная ўправа выкарыстала жорсткія мэтады допыту да Гайлані, арыштаванага ў Пакістане ў 2004 годзе.

Рашэньне суду разглядаецца як сур’ёзны ўдар па пазыцыі абвінавачаньня.
XS
SM
MD
LG