Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзярждума РФ асудзіла Лукашэнку


Дзяржаўная дума Расеі прыняла заяву, у якой выказвае заклапочанасьць у сувязі з разьвіцьцём дачыненьняў паміж Расеяй і Беларусьсю.

У заяве сьцьвярджаецца, што кіраўніцтва Беларусі выкарыстоўвае апошнім часам "антырасейскую рыторыку", што "ідзе ў распор з агульнагістарычным лёсам расейскага і беларускага народаў".

Дэпутаты выказалі падтрымку прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву, які некалькі дзён таму ў сваім відэаблогу рэзка скрытыкаваў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Гэта здарылася пасьля таго, як Лукашэнка абвінаваціў акружэньне Мядзьведзева ў арганізацыі інфармацыйнай кампаніі супраць яго ў расейскіх СМІ.

За прыняцьце заявы галасавалі 380 дэпутатаў, супраць – 56 прадстаўнікоў КПРФ.
XS
SM
MD
LG