Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лебедзеў абяцаў даць выбарам у Беларусі аб’ектыўную ацэнку


Сяргей Лебедзеў
Сяргей Лебедзеў
Сёньня ў Цэнтральнай выбарчай камісіі зарэгістраваны першыя 12 міжнародных назіральнікаў ад СНД за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Гэта адбылося пасьля сустрэчы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, які ачольвае місію назіральнікаў. Падчас сустрэчы старшыня Цэнтравыбаркаму выказала спадзяваньні, што назіральнікі падыдуць аб’ектыўна да ацэнкі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Спадар Лебедзеў паабяцаў, што так і будзе.

СНД стала першай міжнароднай структурай, якая накіравала заяўку на акрэдытацыю сваіх назіральнікаў на выбары прэзыдэнта Беларусі. 12 першых назіральнікаў — гэта супрацоўнікі выканкаму СНД, якія працуюць у Менску і прадстаўляюць кіраўніцтва выканкаму і свае краіны.

Аднак сказаць дакладна пра колькасны, а тым больш пэрсанальны, склад групы пакуль немагчыма. Гэта тлумачыцца тым, што місія афіцыйна пачынае назіраць за выбарчай кампаніяй у Беларусі праз два тыдні — ад 20 кастрычніка, кажа Лідзія Ярмошына:

«Яны яшчэ па доўгатэрміновых назіральніках не вызначыліся, а па кароткатэрміновых тым больш. Тут усё залежыць, колькі людзей накіруюць краіны, што ўваходзяць у СНД».

На сёньняшняй размове прысутнічаў і сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:

«Падчас гэтай сустрэчы Сяргей Лебедзеў запэўніў Цэнтральную камісію: тая рыторыка, якая апошнім часам існуе ў кіраўнікоў Беларусі
Тая рыторыка, якая апошнім часам існуе ў кіраўнікоў Беларусі і Расеі, не адаб’ецца на працы місіі назіральнікаў.
і Расеі, не адаб’ецца на працы місіі назіральнікаў. Місія будзе працаваць у адпаведнасьці з заканадаўствам і ацэніць выбары, як гэта і патрабуецца ад міжнародных назіральнікаў, аб’ектыўна».

Сустаршыня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька кажа: курс на шчыльную каардынацыю назіраньня, у якой супольна працавалі б назіральнікі ад Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ і ад СНД, стаў стратэгічным кірункам дзейнасьці АДС за межамі Беларусі:

«Сёньня, як ніколі, ёсьць шанец, каб упершыню за 16 гадоў у Беларусі дзейнічала адна сыстэма міжнароднага назіраньня. І якая вынесла б адзіны вэрдыкт. Гэта надало б яму значна большую легітымнасьць і значна мацней уплывала б на наступствы, якія могуць зьявіцца пасьля выбарчай кампаніі. Апошнія падзеі толькі ўмацоўваюць нашы ацэнкі правільнасьці сытуацыі і выбар гэтага як стратэгічнага кірунку дзейнасьці».

На папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі працавалі з улікам доўгатэрміновага і кароткатэрміновага назіраньня больш за 400 назіральнікаў ад СНД і больш за 500 — ад АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG