Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забурэньні ў Бішкеку


Натоўп пратэстоўцаў штурмаваў сёньня штаб-кватэру адной з найбуйнейшых палітычных партыяў у сталіцы Кіргізстану. Забурэньні ў Бішкеку здарыліся за некалькі дзён да плянаваных парлямэнцкіх выбараў. Пратэстоўцы занялі будынак партыі "Ата Юрт" і запатрабавалі, каб яе выкрасьлілі з выбарчых бюлетэняў.

У склад партыі ўваходзіць шэраг найвышэйшых урадоўцаў папярэдняй адміністрацыі, якая была зрынутая ў выніку перавароту сёлета ў красавіку.

Пратэстоўцы, што называюць сябе сваякамі загінулых удзельнікаў перавароту, патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці прыхільнікаў былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева за расстрэл дэманстрантаў у красавіку.
XS
SM
MD
LG