Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны адмовіўся ад ЭЗ


Вярхоўная рада Ўкраіны не падтрымала праекту пастановы "аб паданьні заявы на членства ў Эўразьвязе", перадае агенцтва УНІАН.

Праект падаў прадстаўнік апазыцыйнага блёку "Наша Ўкраіна"-"Народная самаабарона".

Праект выклікаў супярэчнасьці ўнутры партыяў. Шматлікія члены апазыцыі не ўзялі ўдзелу ў галасаваньні. 26 дэпутатаў кіроўнай Партыі рэгіёнаў выказаліся за прыняцьце законапраекту.
XS
SM
MD
LG