Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: “Дэзынфармацыя і брудная правакацыя”


Уладзімір Макей

Уладзімір Макей

Заявы пра тое, што Беларусь нібыта згорне свой удзел у інтэграцыйных праектах на постсавецкай прасторы ў выпадку непрызнаньня Расеяй прэзыдэнцкіх выбараў, якія зьявіліся ў некаторых расейскіх СМІ, зьяўляюцца «дэзынфармацыяй і бруднай правакацыяй».

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» заявіў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей:

«Гэта чарговая правакацыя ў дачыненьні да Беларусі. Яны, на жаль, пачасьціліся ў апошні час».

Паводле Макея, «толькі хворае ўяўленьне аўтараў сьпехам згатаванай інфармацыйнай „падробкі“ магло прадставіць магчымасьць зьяўленьня нейкіх ультыматыўных заяў прэзыдэнта Беларусі з нагоды выхаду рэспублікі зь любых інтэграцыйных працэсаў». Цалкам відавочна, што Лукашэнка у прынцыпе ніколі ня мог гэтага заяўляць. Тым больш у гэтыя дні на нейкіх «закрытых» нарадах, калі ён знаходзіцца з рабочым візытам у Турцыі, дзе абмяркоўваюцца пытаньні разьвіцьця двухбаковых палітычных, гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі«.

Ён узяў пад сумнеў тое, што «дадзеная дэзынфармацыя, якая зьявілася ў СМІ, зыходзіць па ўказаньні вышэйшага кіраўніцтва Расеі. Хутчэй за ўсё, гэта чарговая „мядзьведжая паслуга“ далёкіх ад рэальнай аналітыкі паркетных пісак і падобных ім палітолягаў, якія ў сілу свайго інтэлекту і „дасьведчанасьці“ ня ў стане прыдумаць хоць некалькі праўдападобную „падробку“ і хаця б як мінімум азнаёміцца з выказваньнямі прэзыдэнта Беларусі па дадзенай тэме».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG