Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў наведвае Альжыр


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыбыў у Альжыр для перамоваў у пытаньнях супрацоўніцтва ў галіне абароны і энэргетыкі.

Цягам аднадзённага візыту Мядзьведзеў сустрэнецца са сваім альжырскім калегам Абдэльазізам Бутэфлікам і іншымі высокімі ўрадоўцамі.

Расейска-альжырскія дачыненьні разьвіваюцца з савецкага часу, калі Масква была галоўным пастаўшчыком зброі ў гэтую паўночнаафрыканскую краіну. Альжыр – другі пасьля Расеі найбуйнейшы дастаўца газу ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG