Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума Расеі прыме заяву па Беларусі


У другой палове дня Дзяржаўная дума Расеі разгледае праект заявы ў сувязі з агрэсіўнай рыторыкай Аляксандра Лукашэнкі на адрас Масквы.

З прапановай уключыць пытаньне ў парадак дня выступіў кіраўнік думскага камітэту ў справах СНД Аляксей Астроўскі. У прэсавай службе думы сказалі, што разгляд заявы прызначаны на 16.00 паводле маскоўскага часу.

Між тым, самі дэпутаты прагназуюць, што абмеркаваньне чакаецца надзвычай бурным, паколькі паралельна ўзьнікаюць пытаньні аб своечасовасьці такой заявы. Сам дэпутат Астроўскі перакананы, што адносіны Масквы і Менска не павінны выкарыстоўвацца як разьменная манэта падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі.

Праект цалкам падтрымлівае пазыцыю прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, якую ён агучыў 3 кастрычніка. Мядзьведзеў у адмысловым відэазвароце падкрэсьліў: кіраўніцтва Беларусі намагаецца зрабіць з Масквы аднаго з галоўных ворагаў, а ўся перадвыбарчая кампанія Лукашэнкі пабудаваная выключна на антырасейскіх выпадах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG