Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вена заклікала Менск да правядзеньня свабодных выбараў


Міхаэль Шпіндэлегер

Міхаэль Шпіндэлегер

Такі зьмест мела заява, якую зрабіў міністар замежных спраў Аўстрыі Міхаэль Шпіндэлегер падчас сустрэчы з намесьнікам кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Беларусі Валерыем Варанецкім у Вене.

“Мы заклікаем беларускае кіраўніцтва да стварэньня спрыяльных умоў напярэдадні правядзеньня ў сьнежні свабодных і справядлівых, у адпаведнасьці са стандартамі АБСЭ, прэзыдэнцкіх выбараў”, — адзначыў Шпіндэлегер, прымаючы Варанецкага і іншых адказных асобаў з МЗС Беларусі.

Абмяркоўваючы пытаньні супрацоўніцтва Беларусі з ЭЗ і Аўстрыяй, Шпіндэлегер падкрэсьліў:

"Аўстрыя і ЭЗ віталі б больш цеснае супрацоўніцтва зь Беларусьсю, і Менск мусіць быць гатовым для гэтага. Асабліва гэта тычыцца дэмакратыі і правоў чалавека. У гэтай сувязі ЭЗ будзе дакладна назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў сьнежні”.

Кіраўнік аўстрыйскага МЗС таксама падкрэсьліў, што ні ў ЭЗ, ні ў Аўстрыі “няма цікавасьці ізаляваць Беларусь”.

Паводле ягоных словаў, для таго, каб ажыцьцяўляць добрасуседзкую эўрапейскую палітыку на доўгатэрміновай аснове, партнэрам трэба кіравацца асноўнымі агульнаэўрапейскімі каштоўнасьцямі ды стандартамі.
XS
SM
MD
LG