Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцпасланьнік папы рымскага зьвернецца ў Менску да вернікаў па-беларуску


Спэцпасланьнік папы рымскага Бэнэдыкта XVI кардынал Ёзаф Томка, які прыбудзе ў Беларусь на 300-годзьдзе менскай архікатэдры, зьвернецца да вернікаў на беларускай мове. Пра гэта паведаміў Менска-Магілёўскі мітрапаліт, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Мітрапаліта Кандрусевіча цытуе агенцтва “Интерфакс-Запад”:

"На ўрачыстасьці з нагоды 300-годзьдзя Архікатадральнага касьцёла ў Менску прыбудзе спэцпасланьнік Папы Рымскага кардынал Ёзаф Томка. Ён зьвернецца да беларускіх каталікоў на беларускай мове падчас імшы ", – сказаў журналістам у сераду мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле яго слоў, спэцпасланьнік папы рымскага прыбудзе ў Менск у бліжэйшы чацьвер, урачыстасьці пачнуцца 9 кастрычніка.

Мітрапаліт Кандрусевіч таксама сказаў, што беларускія каталікі спадзяюцца, што папа рымскі Бэнэдыкт XVI калі-небудзь наведае Беларусь.

"Мы молімся, каб візыт папы рымскага Бэнэдыкта XVI у Беларусь адбыўся. Спадзяемся, што ён зробіць калі-небудзь паломніцтва ў Беларусь", – сказаў мітрапаліт.

Пры гэтым ён нагадаў, што асабіста запрашэньне папу рымскаму Бэнэдыкту XVI наведаць Беларусь выказаў кіраўнік беларускай дзяржавы падчас свайго візыту ў Ватыкан. Таксама запрашэньне наведаць Беларусь папу рымскаму адправіла Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі, паведаміў мітрапаліт Т. Кандрусевіч.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што "ў Беларусі чакаюць, калі будзе сыгнал аб тым, што папа рымскі гатовы прыехаць у краіну".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG