Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ: першая зона вольнага гандлю з азіяцкай краінай


Эўрапейскі Зьвяз і Паўднёвая Карэя падпісалі пагадненьне аб стварэньні зоны свабоднага гандлю. Чакаецца, што вынікам пагадненьня стане павелічэньне тавараабароту паміж бакамі на 30 мільярдаў эўра штогод. Гэта – першая дамова ЭЗ аб свабодным гандлі, заключаная з азіяцкай краінай.

Дакумэнт быў падпісаны сёньня на саміце ЭЗ-Паўднёвая Карэя ў Брусэлі. Чакаецца, што дамова набудзе моц 1 ліпеня 2011 году, пасьля таго, як яе ратыфікуе Карэя.

Італія доўгі час тармазіла падпісаньне пагадненьня, асьцерагаючыся, што наплыў бязмытных карэйскіх машынаў пашкодзіць італьянскай аўтамабільнай вытворчасьці.
XS
SM
MD
LG