Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Тайлянду вінаваціць апазыцыю ў выбухах


Тайская паліцыя ўсклала адказнасьць за выбух, які прычыніў гібель чатырох чалавек у аўторак, на апазыцыйны рух "Чырвоныя кашулі".

Выбуховае прыстасаваньне спрацавала ў жылым доме ў прымесьці Бангкоку ў той жа дзень, калі ўлады Тайлянду падоўжылі на тры месяцы рэжым надзвычайнага становішча, які быў уведзены ў красавіку пасьля масавых забурэньняў.

У ходзе антыўрадавых пратэстаў, што доўжыліся два месяцы сёлета ўвесну, загінулі 90 чалавек і каля 2 тысяч былі параненыя.
XS
SM
MD
LG