Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вугоршчына: надзвычайнае становішча ў сувязі з выцекам атрутных хімікатаў


Улады Вугоршчыны абвясьцілі рэжым надзвычайнага становішча ў раёнах, якія пацярпелі ад разьліву таксычных адходаў пасьля аварыі на заводзе для вырабу гліназёму, паведамляе агенцтва AFP. Атрутныя хімікаты залілі два гарады і пагражаюць яшчэ пяці. Прынамсі чатыры чалавекі загінулі, шэсьць зьніклі бязь вестак і каля 120 пацярпелі ад апёкаў і атручэньня.

Аварыя здарылася ў выніку выбуху на алюмініевым заводзе ў горадзе Айка, за 160 кілямэтраў ад Будапэшту. Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў імкнуцца спыніць пранікненьне хімікатаў у Дунай.
XS
SM
MD
LG