Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ХМАРНА...


...і ветрана. Холадна: 0... +6 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына сустракаецца зь Сяргеем Лябедзевым, выканаўчым сакратаром СНД, які будзе кіраўніком назіральнікаў ад краінаў СНД на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня ў Беларусі. Пачатак а 15.00.

У клюбе "Madison Royal Club" у Менску прэс-канфэрэнцыя з жаночай камандай Беларусі па баскетболу, якая заняла чацьвёртае месца на чэмпіянаце сьвету ў Чэхіі. Пачатак а 18.00.

У клюбе "Лісіная нара" ў Менску "Восенскі канцэрт" Зьмітра Вайцюшкевіча. Пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

У Стакгольме называюць ляўрэата(ў) Нобэлеўскай прэміі па хіміі.

У Брусэлі саміт Эўразьвяз-Кітай.

Прэм’ер-міністар Украіны Мікола Азараў зь візытам у Фінляндыі.

У Франкфурце на Майне адкрываецца пяцідзённы кніжны кірмаш, адзін з найбольш вядомых кніжных кірмашоў ў сьвеце.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1876 годзе нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак і этнограф (пам. 1950). Родная вёска Булгака – Асташына ў цяперашнім Наваградзкім раёне. Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў краю, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.

У 1882 нарадзіўся польскі кампазытар і піяніст Караль Шыманоўскі (пам. 1937).

У 1887 нарадзіўся славуты швэйцарскі архітэктар Лё Карбюзье, які лічыцца стваральнікам "інтэрнацыянальнага стылю" ў архітэктуры.

У 1927 адбылася прэм’ера "Сьпевака джазу", першага гукавога фільму ў гісторыі кіно. Падзея адбылася ў Нью-Ёрку ў кінатэатры на Таймс-сквэр.

У 1939 закончылася польская абарончая вайна. Пад Коцкам перад немцамі капітулявала апошняя рэгулярная частка польскай арміі – самастойная апэратыўная група "Палесьсе" пад камандаваньнем генэрала Ф. Клебэрга.

У 1948 у сталіцы Туркмэніі Ашгабадзе адбыўся трагічны землятрус, у якім, паводле найноўшых дадзеных, загінулі каля 160 тысяч чалавек.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень архівіста Беларусі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Піўная пена зьнікае, як стронцый"

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Сто разоў мне думалася, што Нью-Ёрк – гэта катастрофа. А 50 разоў – што гэта прыгожая катастрофа" – Лё Карбюзье.
XS
SM
MD
LG