Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума РФ разгледзіць заяву па Беларусі


Дзярждума Расеі разгледзіць сёньня праект заявы ў сувязі з "агрэсіўнай рыторыкай" прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на адрас расейскага кіраўніцтва.

Катэгарычна супраць заявы выступіла фракцыя КПРФ. На думку камуністаў, пасьпешлівае абмеркаваньне настолькі важнага палітычнага пытаньня можа нэгатыўна адбіцца на расейска-беларускіх дачыненьнях.

Некалькі дзён таму Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў акружэньне прэзыдэнта Расеі ў арганізацыі супраць яго інфармацыйнай кампаніі ў расейскіх СМІ

У адказ расейскі лідэр заявіў, што кіраўніцтва Беларусі і асабіста Лукашэнка імкнуцца "пасварыць" народы дзьвюх краін.
XS
SM
MD
LG