Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кудрын: пытаньні крэдытаздольнасьці беларускай эканомікі зьяўляюцца крытычнымі


Аляксей Кудрын
Аляксей Кудрын
Пры падрыхтоўцы двухбаковых праектаў афіцыйны Менск пастаянна ціснуў на Маскву, каб атрымаць дадатковыя грошы.

Пра гэта заявіў журналістам міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын у аўторак.

"Пры падрыхтоўцы ключавых момантаў нашай саюзнай дзяржавы, нашых сумесных праектаў мы адчуваем нейкі ціск аб неабходнасьці дадаткова з боку Расеі выдаваць грошы або зьніжаць цэны на нашы энэрганосьбіты, прадстаўляць крэдыты. Гэты сьпіс запытаў вельмі вялікі", — сказаў расейскі міністар, перадае РИА Новости.

У прыклад Кудрын прывёў пытаньне ўзгадненьня праекту аб адзінай валюце.

"Два міністэрствы фінансаў, два цэнтральныя банкі адпрацавалі ўсю дакумэнтацыю, поўны набор усёй дакумэнтацыі. Гэты праект быў у высокай ступені гатоўнасьці. Тады была пастаўлена ўмова аб дадатковых буйных грантах, гэта значыць бязвыплатных сродках, якія павінны быць перададзены Беларусі як нейкае суправаджэньне гэтага праекту".

Ён нагадаў, што дамоўленасьць дасягнутая не была.

"Гэта была ня толькі ў гэтым справа, чаму мы не перайшлі на адзіную валюту, але гэта не адзіны праект, які затармазіўся і ня быў рэалізаваны", — сказаў Кудрын.

Ён яшчэ раз адзначыў, што пытаньні крэдытаздольнасьці беларускай эканомікі, яе вонкавых пазыкаў зьяўляюцца крытычнымі. "І тады ня цалкам знайшоў разуменьне ў гэтым пытаньні", — сказаў А.Кудрын.

Таксама А.Кудрын заявіў, што Расея павінна будаваць дачыненьні зь Беларусьсю, якія зайшлі цяпер у тупік, на дзелавой аснове.

"Я згодны, што расейска-беларускія дачыненьні зайшлі ў тупік, я быў сярод тых людзей, якія сказалі пра гэта раней за ўсіх".

Разам з тым, лічыць Кудрын, "мы павінны будаваць стасункі на дзелавой аснове".

Міністар заявіў, што Расея павінна будаваць узаемаадносіны зь Беларусьсю ў рамках выпрацаваных прынцыпаў і міжнародных пагадненьняў.

Кудрын нагадаў, што цяпер плянуецца чарговае паседжаньне савета міністраў саюзнай дзяржавы. "Савет міністраў будзе шукаць узаемапрымальныя рашэньні ... Мы працягнем працу", — сказаў міністар фінансаў Расеі.

28 мая 2009 году падчас паездкі ў Менск А.Кудрын выказаў сумневы ў плацежаздольнасьці Беларусі і заявіў, што Расея ня выдасьць Беларусі транш крэдыту ў памеры 500 мільёнаў даляраў да таго часу, пакуль Менск не распачне крокі па стабілізацыі эканомікі. Ад крэдыту ў расейскіх рублях Беларусь тады адмовілася.

У адказ Аляксандар Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў Кудрына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG