Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эквадоры падоўжана надзвычайнае становішча


Прэзыдэнт Эквадору Рафаэль Карэа падоўжыў да 8 кастрычніка тэрмін дзеяньня надзвычайнага становішча на тэрыторыі краіны.

Такое рашэньне ён прыняў па просьбе Нацыянальнай асамблеі Эквадору, што паскардзілася на супрацоўнікаў паліцыі, дзеяньні якой супярэчылі дзейнасьці заканадаўцаў.

Рэжым надзвычайнага становішча ў Эквадоры быў уведзены 30 верасьня ў сувязі з супрацьстаяньнем паміж прэзыдэнтам і паліцыяй, у выніку якога прэзыдэнта на працягу некалькіх гадзін утрымлівалі мяцежныя паліцыянты.
XS
SM
MD
LG