Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўка апазыцыянэраў ва Ўкраіне


Сем прадстаўнікоў украінскай партыі "Бацькаўшчына", лідэрам якой зьяўляецца Юлія Цімашэнка, пачалі бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць, як яны заявілі, усталяваньня ва Ўкраіне дыктатуры.

На сайце блёку Цімашэнкі актывісты "Бацькаўшчыны" паведамляюць, што хочуць такім чынам прыцягнуць увагу ўкраінскай ды сусьветнай грамадзкасьці да таго, што адбываецца ў адной з найбуйнейшых краінаў Эўропы.

"ЗША, Расея і, на жаль, Эўразьвяз разьмянялі Ўкраіну ў сваіх геапалітычных дамоўленасьцях і таму пакрываюць захоп улады і парушэньні правоў і свабодаў чалавека", – гаворыцца ў звароце.

Асноўным патрабаваньнем пратэстоўцаў зьяўляецца вяртаньне, як сказана, да сумленных выбараў.
XS
SM
MD
LG