Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Індыі адкрылі невядомую мову


Экспэдыцыя лінгвістаў, якія пабывалі ў штаце Аруначал-Прадэш на паўночным усходзе Індыі, выявіла там раней невядомую мову.

Мова кора належыць да тыбэцка-бірманскай групы, у якую ўваходзяць каля 150 моваў. На ёй размаўляюць толькі каля 1200 чалавек – жыхары аднаго з аддаленых горных раёнаў. У гэтай мовы няма пісьменства.

Усяго ў сьвеце налічваецца каля сямі тысяч моваў. Прыкладна палове зь іх пагражае зьнікненьне.
XS
SM
MD
LG