Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз настойвае на павышэньні курсу юаня


Напярэдадні кітайска-эўрапейскага саміту, што пачынаецца сёньня ў Брусэлі, Эўразьвяз заклікаў Кітай павысіць абменны курс юаня ў адносінах да эўра. Старшыня Эўрагрупы Жан-Клёд Юнкер, старшыня Эўрапейскага цэнтрабанку Жан-Клёд Трышэ ды эўракамісар па эканамічных пытаньнях Олі Рэн размаўлялі пра гэта з прэм'ерам Дзяржаўнай рады КНР Вэнь Цзябао.

З чэрвеня курс эўра да кітайскай валюты вырас на 9,4%, што ёсьць моцным ударам па экспартэрах эўразоны. Нязгода Кітаю прымушае кіраўнікоў зоны адзінай эўрапейскай валюты казаць аб "вайне абменных курсаў".
XS
SM
MD
LG