Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: 9 ахвяраў тэрору


У Кандагары на поўдні Аўганістану ў выніку двух выбухаў у аўторак загінулі 9 чалавек. Болей як 20 былі параненыя. Прадстаўнікі мясцовых уладаў паведамілі, што спачатку ўзарваўся замінаваны аўтамабіль, затым адбыўся яшчэ адзін выбух. Сярод загінулых ёсьць жанчыны і дзеці.

У панядзелак у Кандагары быў забіты былы кіраўнік адміністрацыі аднаго з раёнаў аднайменнай правінцыі. У горадзе ў той жа дзень адбыліся тры выбухі, ахвярамі якіх сталі чатыры паліцыянты.
XS
SM
MD
LG