Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 гадоў таму ў Югаславіі адбылася дэмакратычная рэвалюцыя. Народ, абураны фальсыфікацыямі на прэзыдэнцкіх выбарах, зрынуў аўтарытарнага ўладара Слабадана Мілошавіча. Пра таямніцы, надзеі і расчараваньні рэвалюцыі Юры Дракахруст гутарыў з аглядальнікам рускай службы нашага радыё, экспэртам ў балканскіх справах Андрэем Шарым.

Дракахруст:
В такіх падзеях, як югаслаўская рэвалюцыя, заўсёды захоўваюцца нейкія загадкі. І нават зараз, праз 10 гадоў пасьля рэвалюцыі, застаецца пытаньне – як гэта было магчымым? Улада Мілошавіча была (ці выглядала) вельмі моцнай, яна была вельмі хітра арганізаванай. Яшчэ за некалькі дзён да рэвалюцыі многія вельмі абазнаныя экспэрты казалі, што Мілошавіч утрымаецца. Чаму гэта ўсё ж адбылося?

Мілошавіч перажыў свой час на некалькі гадоў. У апошнія гады, а магчыма і ўсе гады яго кіраваньня (і ў гэтым, пэўна, прычына крывавага распаду Югаславіі) ён не пасьпяваў за падзеямі, за тэмпамі пераменаў на паўднёвым усходзе Эўропы. І гэта магчыма галоўная паліталягічная прычына распаду Югаславіі. Ён быў вечна ўчорашнім. Калісьці, раней ці пазьней, гэта павінна было адбыцца.

Зараз вечна ўчорашнім выглядае рэжым Аляксандра Лукашэнкі, хаця ён таксама здаецца вельмі моцным.
Шары:
Гэта быў зьбег самых розных абставінаў. У палітыцы таксама ёсьць такое паняцьце, як “стомленасьць мэталу". Мілошавіч перажыў свой час на некалькі гадоў. У апошнія гады, а магчыма і ўсе гады яго кіраваньня (і ў гэтым, пэўна, прычына крывавага распаду Югаславіі) ён не пасьпяваў за падзеямі, за тэмпамі пераменаў на паўднёвым усходзе Эўропы. І гэта магчыма галоўная паліталягічная прычына распаду Югаславіі. Ён быў вечна ўчорашнім. Калісьці, раней ці пазьней, гэта павінна было адбыцца.

Зараз вечна ўчорашнім выглядае рэжым Аляксандра Лукашэнкі, хаця ён таксама здаецца вельмі моцным.

Быў і моцны, беспрэцэдэнтны міжнародны ціск, былі міжнародныя санкцыі, міжнародная ізаляцыі. Але галоўнае, што ў 2000 годзе склаліся суб'ектыўныя перадумовы зьмены ўлады ў самой краіне. Энэргія нізоў аказалася структураванай у шырокі грамадзкі рух. Адным з кірункаў было аб'яднаньне лібэральных і памяркоўна нацыяналістычных сіл супраць Мілошавіча. Зь іншага боку, адбылося фармаваньне пры заходняй падтрымцы элемэнтаў грамадзянскай супольнасьці, часткай якой быў моладзевы рух "Отпор", які шмат у чым быў носьбітам гэтых пераменаў.

Нарэшце, апошнім з сур’ёзных фактараў быў палітычны геній потым забітага прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча, які быў арганізатарам гэтай рэвалюцыі. Гэта быў палітык балканскага экстра-клясу, які ставіўся да арганізацыі палітычных кампаніяў, як да мэнэджмэнту і часткова ўся кампанія па скіданьні Мілошавіча была вялікай мэнэджэрскай апэрацыяй, якую шмат месяцаў праводзілі палітычныя сілы пад кіраўніцтвам Зорана Джынджыча. Часткова ён потым стаў і ахвярай свайго разуменьня палітыкі, як абстрактнай гульні. Яго забілі сілы, зь якімі ён уступаў у саюз, калі скідаў Мілошавіча. Зразумела, што для таго, каб гэтую сыстэму скінуць з палітычнай сцэны Сэрбіі, патрэбнае было аб'яднаньне многіх палітычных сіл, патрэбны быў саюз з д’яблам, патрэбны быў чалавек, які пагодзіцца на гэты саюз і арганізуе гэты саюз. Ім стаў Джынджыч. У выніку Мілошавіч быў адхілены ад улады, але трагічна скончылася жыцьцё і арганізатара гэтых падзеяў.

Дракахруст:
Што прынесла дзесяцігодзьдзе югаслаўскай рэвалюцыі? Ужо і няма той Югаславіі, зь яе складу выйшла Чарнагорыя, Косава абвясьціла пра сваю незалежнасьць, якая прызнаная многімі краінамі. Фармальны галоўны герой той рэвалюцыі Ваіслаў Каштуніца стаў лідэрам эўраскептычнай апазыцыі, а Сэрбія так і ня стала сябрам Эўразьвязу. Дык можа ўсё было дарма?

Шары:
Сэрбія зьмянілася роўна настолькі, наколькі яна магла зьмяніцца з прычыны шэрагу абмежаваньняў, у якіх яна жыве і зь якіх яна складаецца. Ваіслаў Каштуніца быў хутчэй вітрынай, чым рухавіком той рэвалюцыі. Джынджыч зрабіў на яго стаўку, бо дакладна пралічыў, што менавіта такі, памяркоўна нацыяналістычны палітык, памяркоўна кансэрватыўны можа быць заменай Мілошавічу ў той краіне, якая ёсьць. Джынджыч заклікаў сваіх суграмадзянаў да дэмакратычнага цуду, але прыгадваючы нашы зь ім размовы дзесяцігадовай даўніны, ня надта сам у яго верыў. Ён разумеў, што з такой краіны, якая амаль на 100% заражаная вірусам нацыяналізму, немагчыма праз 10 гадоў зрабіць дэмакратычную дзяржаву, зрабіць Велікабрытанію. Гэтыя 10 гадоў працягваўся працэс распаду Югаславіі, які быў зададзены стагодзьдзі таму.

Дракахруст: Яшчэ да таго, як яна ўтварылася?

Але гэта ўсё роўна краіна памяркоўна нацыяналістычная, краіна, пакрыўджаная на ўвесь сьвет, хаця не ў такой ступені, як 10 гадоў таму
Шары:
У пэўным сэнсе так. Працэсы распаду пачаліся да ўтварэньня. Хаця яны і не былі дэтэрмінаваныя. Нельга сказаць, што Югаславія не магла існаваць. Магла. Ці мала што можа існаваць? Але так ці інакш, гэтыя працэсы працягваліся.

Зь іншага боку Сэрбія зрабіла значныя крокі ў кірунку да Эўропы. Гэта ўжо іншая краіна, больш адкрытая, краіна, зь якой ня так актыўна зьяжджае моладзь, як зьяжджала ў часы Мілошавіча, гэта краіна значна менш мілітарызаваная, краіна, якая больш адэкватна ўяўляе месца, якое яна можа займаць на мапе Эўропы. Амбіцыі Мілошавіча значна пераўзыходзілі аб'ектыўныя магчымасьці Сэрбіі.

Таму калі казаць, ці атрымалі эўралетуценьнікі ў суседзі сабе выдатную эўрапейскую краіну-ўзор – зразумела, не. Але ці тая гэта Сэрбія, якая 10 гадоў таму зрабіла рэвалюцыю? Не, гэта іншая краіна. Але гэта ўсё роўна краіна памяркоўна нацыяналістычная, краіна, пакрыўджаная на ўвесь сьвет, хаця не ў такой ступені, як 10 гадоў таму. Гэта хутка не адбываецца. Гэта тэктанічныя працэсы, пачатак якім зададзены 10 гадоў таму, але яны яшчэ дзесяцігодзьдзі будуць працягвацца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG