Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: арышты экстрэмістаў


На поўдні Францыі ў часе антытэрарыстычнай апэрацыі арыштаваныя ня меней за 12 чалавек. Дзесяць меркаваных экстрэмістаў былі затрыманыя ў раёне Марсэлю, астатнія – у самім Марсэлі і ў Бардо.

Затрыманых падазраюць у датычнасьці да кантрабанды зброі і выбуховых рэчываў. Сьледзтва мяркуе, што яны могуць мець сувязі з арыштаваным нядаўна ў Італіі грамадзянінам Францыі, які займаўся вярбоўкай баевікоў і кантактаваў з групоўкамі ў Аўганістане.

Апошнімі днямі спэцслужбы шэрагу краінаў выпусьцілі папярэджаньні аб небясьпецы тэрактаў у эўрапейскіх гарадах.
XS
SM
MD
LG